«Амаль, як у фільме “Predator”. Дзень тэстаў у Тарпеда Мінск. Фота і відэа
Згодна з графікам Чорна-Белыя пачынаюць актыўны трэніравальны працэс у наступны панядзелак, 16 студзеня. Але перад гэтым, у сераду 11 студзеня, трэнерскім штабам аўтазаводцаў быў арганізаваны для футбалістаў абавязковы дзень тэставання.
Мінскае Тарпеда пачынае вяртацца пасля адпачынку.
Згодна з графікам Чорна-Белыя пачынаюць актыўны трэніравальны працэс у наступны панядзелак, 16 студзеня.
Але перад гэтым, у сераду 11 студзеня, трэнерскім штабам аўтазаводцаў быў арганізаваны для футбалістаў абавязковы дзень тэставання.
Нашы хлопцы з самай раніцы праходзілі даволі сур’ёзны Пік-тэст, гэта такі цікавы метад тэставання фізічнай працаздольнасці чалавека.
Выглядае ён наступным чынам: спартоўцы на роўнай пляцоўцы выконваюць пэўных рух (хада/бег) з нарастальнай хуткасцю, якая задаецца аўдыё-сігналам. На іх пры гэтым змяшчаюцца пэўныя прыстасаванні, дзякуючы якім спецыялісты вельмі дакладна замяраюць паказчыкі кожнага футбаліста. Тэст працягваецца да індывідуальнага максімуму.
Відэа з тэстаў.
Вынікам Пік-тэсту з’яўляецца пераадоленая гульцом дыстанцыя.
Тарпедаўцы з адпачынку вярнуліся ў традыцыйным добрым настроі і таму нават такое даволі сур’ёзнае мерапрыемства адбывалася ў пазітыўнай атмасферы.
Амаль, Як у фільме “Драпежнік” з жартам адзначыў паўабаронца Кірыл Ісачэнка.
О, Зрабі фота, пакажу жонцы ) – звярнуўся брамнік Мацвей Францкевіч.
Адначасова на пляцоўцы тэст выконвалі 2 футбалісты нашай каманды. Перад пачаткам хлопцы ўзважыліся і здалі аналіз крыві. Сам працэс тэставання звонку выглядаў даволі нескладаным. Але калі да праходжання тэсту ў некаторых нашых хлопцаў было пэўнае лёгкае стаўленне да яго, дык пасля, відавочна, меркаванне змянялася, бо выпрабаванне было насамрэч дастаткова сур’ёзным.
За выкананнем тэстаў ўважліва сачыў і галоўны трэнер каманды Андрэй Юр’евіч Пышнік. Сярод тых, хто праходзіў тэставанне ў сераду было і нямала новых маладых футбалістаў, што прэтэндуюць увайсці ў склад Тарпеда. У тым ліку дзякуючы вынікам гэтага тэсту, трэнерскі штаб будзе пасля ацэньваць магчымыя здольнасці гульцоў.
Ужо 16-га студзеня мінскіх Чорна-Белыя чакае першая трэніроўка пасля зімовага адпачынку.