«Гэта жах, ад якога я хачу прачнуцца». Андрэй Шаўчэнка заплакаў ў прамым эфіры італьянскага тэлебачання
Трымайся, Шэва.
8 сакавіка 2022, 08:29
Трымайся, Шэва.
Падчас прамога тэлеэфіру на італьянскім RAI 3, былы трэнер нацыянальнай зборнай Украіны не змог стрымаць слёз.
"Мае сваякі распавядаюць мне пра тое, што адбываецца. Гэта кашмар, ад якога я хачу прачнуцца. Гарады бамбяць, забіваюць дзяцей і старых, якія не могуць з'ехаць.
Гэта здаецца страшным сном, здаецца, што заўтра я прачнуся і вярнуся да нармальнага жыцця, але я разумею, што гэтага не адбудзецца... Гэта рэальнасць.
Украіна хоча быць часткай Еўропы, гэта было наша народнае рашэнне. Зяленскі-вялікі прэзідэнт, які вядзе нас да нашай свабоды і незалежнасці " - сказаў трэнер.
Ва Украіне застаецца мама і сястра Шаўчэнкі. Сам экс-футбаліст знаходзіцца ў Лондане.