Самыя крутыя беларусы ў камп’ютарных гульнях: Цыгалка мог стаць монстрам топ-чэмпіянатаў, Шаранговіч блізкі да рэкордных паказчыкаў Грабоўскага
Агляд «Нашай Нівы».
25 кастрычніка 2022, 17:33
У віртуальнай прасторы нават зборная Беларусі можа стаць чэмпіёнам свету па футболе ці хакеі. Асабліва калі стваральнікі напаўняюць склады каманд суперзоркамі ў выглядзе радавых гульцоў нацыянальных чэмпіянатаў.
«Наша Ніва» прайшлася па папулярным спартовым сімулятарам і адшукала беларусаў, на якіх моляцца геймеры ва ўсім свеце.