📷 Фота дня. Найлепшы футбаліст «Рэал Сасьедада» ў студзені атрымаў у падарунак рыбу
Калісьці такі прыз атрымліваў цяперашні гулец лонданскага «Арсенала»
12 лютага 2023, 15:53
Нарвежскі нападаючы Аляксандр Серлот стаў героем сацсетак, атрымаўшы рыбу, як падарунак найлепшаму гульцу месяца ў «Рэал Сасьедадзе».
Такі прэзент дастаўся нарвежцу не проста так - ён аўтар трох галоў у апошніх чатырох матчах супраць «Альмерыі», «Атлетыка» і «Раё Вальякана».
Але гэта не першы раз, калі «Сасьедад» робіць нешта падобнае. Цяперашні футбаліст «Арсенала» Марцін Эдэгор, таксама нарвежац, атрымліваў рыбу ў 2019 годзе, калі ён быў гульцом месяца.
А вось што дарылі футбалістам з ЧБ: «Слоним» колоритно поздравляет своих игроков с удачными матчами. Призы для лучших – торт и пицца, а зрителям дарят хлебные палочки»