ВІДЭА
🤕 Небяспечна для жыцця: як выглядаў прафесійны хакей 60 гадоў таму
Вы сапраўды заўважыце некалькі істотных адрозненняў.
30 сакавіка, 12:48
У 60-х гадах мінулага стагоддзя прафесійны хакей значна адрозніваўся ад сучаснага. У X (былы Twitter) завірусіўся фрагмент матчу 1966-га года, на якім можна заўважыць гэтыя адрозненні.
Важнай дэталлю з'яўляецца адсутнасць шлемаў і ахоўных масак на хакеістах. Нават брамнікі тады не мелі дастатковай абароны, што рабіла гэты від спорту сапраўды небяспечным для жыцця. Таксама ў вочы кідаецца адсутнасць якой-небудзь рэкламы на бартах і лёдзе, што ў наш час выглядае вельмі незвычайна.
А якія адрозненні ад сучаснага хакея заўважылі вы?