📸 У былым клубе Крыўца арыгінальна далучыліся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму
Прыцягнулі нават мастака.
6 красавіка, 11:30
ФК «Мец» арыгінальна далучыўся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму. Перад матчам 27-га тура Лігі 1 супраць «Манака» (2:5) гульцы «Меца» выйшлі на размінку ў спецыяльных футболках, на якіх былі намаляваныя гісторыі міграцый сем'яў футбалістаў са сваёй гістарычнай радзімы ў Францыю.
Мэта такой акцыі - прыцягненне ўвагі да цяжкага шляху мігрантаў, з якім яны сутыкаюцца, ратуючыся ад цяжкасцяў на сваёй роднай зямлі, а таксама да вострай праблемы расізму.
Для рэалізацыі ідэі з футболкамі французскі клуб прыцягнуў мастака Паола Дэль Век’ё.
З 2014-га па 2016-ы за французскі «Мец» выступаў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец.