ВІДЭА
🤯 23 гады таму адбыўся найбольшы разгром у гісторыі зборных – Аўстралія жорстка разабралася з Амерыканскім Самоа
Выніковы лік у матчы вас моцна здзівіць.
13 красавіка, 10:21
23 гады таму, 12-га красавіка 2001 года, зборная Аўстраліі разграміла каманду Амерыканскага Самоа ў адборы на ЧС-2002 – 31:0. Гэты вынік да гэтага часу застаецца самым вялікім у гісторыі зборных з усіх афіцыйна зафіксаваных ФІФА.
Аўстралійскі форвард Арчы Томпсан забіў 13 (!) галоў – гэта рэкорд рэзультатыўнасці аднаго гульца ў міжнародным матчы. Амерыканскае Самоа пратрымалася цэлых дзевяць хвілін – Аўстралія адкрыла лік ужо на дзясятай. Першы тайм аўстралійцы выйгралі 16:0, а другі – 15:0.
Гэта відэа варта паглядзець нават не з-за галоў, а з-за дзіўнай гульні зборнай Самоа ў абароне: