Беларускія бягуны ў Варшаве намалявалі гіганцкую Пагоню працяжнасцю 221 кіламетр! Гэта была эстафета з 12-ці этапаў
Удзельнічаць мог любы ахвочы.
25 верасня 2022, 13:13
1
У суботу беларускія бягуны падзяліліся ў сацсетках сваім новым перформансам – яны «намалявалі» гіганцкую Пагоню працяжнасцю 221 кіламетр у Варшаве!
З дапамогай фітнэс-трэкера спартсмены з Belarusian Runners Community 26 гадзін бегалі па польскай сталіцы і змаглі начарціць выяву беларускага нацыянальнага сімвала.
Моцных беларусаў не стрымаць! Жыве Беларусь!