ФІФА патрабуе ад зборнай Бельгіі змяніць выязную форму на чэмпіянаце свету
21 лістапада 2022, 19:22
ФІФА звярнулася да прадстаўнікоў зборнай Бельгіі з просьбай змяніць дызайн выязной формы нацыянальнай каманды, паведамляе Nieuwsblad.
Прычынай стаў надпіс «Love» на ўнутраным баку футболкі.
Таксама, ФІФА просіць прыбраць вясёлкавыя колеры з формы.
Зборная Бельгіі згуляе ў групе з Канадай, Марока і Харватыяй.