У «Чэлсі» ёсць дамоўленасць з «Лейпцыгам» аб пераходзе Нкунку летам за 70 млн еўра
22 лістапада 2022, 10:40
«Чэлсі» і «Лейпцыг» заключылі пагадненне аб летнім трансферы нападаючага Крыстафера Нкунку, паведамляе журналіст Бэн Джэйкабс.
Нягледзячы на адмаўленне лонданскага клуба, крыніца сцвярджае, што бакі дамовіліся пра 70 млн еўра за гэты пераход. Іншыя каманды яшчэ могуць перахапіць футбаліста, але «Чэлсі» ўпэўнены ў поспеху афармлення гэтага трансферу.
Цяпер Нкунку траўміраваны, яго тэрміны аднаўлення пакуль не вядомыя, была інфармацыя пра 6-8 тыдняў. У гэтым сезоне Крыстафер забіў 17 мячоў і зрабіў 4 асісты у 23 матчах. Статыстыка 25-гадовага француза тут.