Зборная Марока атрымала першую перамогу на чэмпіянаце свету з 1998 года

27 лістапада 2022, 18:25

У матчы другога тура групавога этапу ЧС-2022 зборная Марока выйграла ў Бельгіі — 2:0.

Гэтая перамога стала трэцяй у гісторыі выступленняў на чэмпіянатах свету. Мараканцы выйгралі матч на мундыяле ўпершыню з 1998 года – тады было 3:0 супраць Шатландыі.

Пасля двух тураў у Марока 4 ачкі, заключны паядынак каманда правядзе супраць Канады.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com