Сканавіна прызначаны генеральным дырэктарам «Ювентуса»
29 лістапада 2022, 11:08
Афіцыйны сайт «Ювентуса» паведаміў пра прызначэнне Маўрыцыа Сканавіна генеральным дырэктарам клуба.
49-гадовы Сканавіна атрымаў дыплом інжынера тэлекамунікацый у Турынскім політэхнічным універсітэце. Працаваў у розных сферах – кансалтынгу, аўтамабільнай прамысловасці, выдавецтве, распрацоўцы лічбавых тэхналогій. З 2004 года ў Fiat Group адказваў за маркетынг і пасоўванне брэндаў.
Таксама працаваў дырэктарам лічбавага і маркетынгавага напрамку выдавецтва La Stampa. У цяперашні час ён займае пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара і генеральнага мэнэджэра GEDI Gruppo Editoriale.
Раней «Юве» абвясціў пра адстаўку ўсёй рады дырэктараў, у тым ліку прэзідэнта Андрэа Аньелі і віцэ-прэзідэнта Павела Недведа.