ПСВ просіць за трансфер Гакпо 55 млн еўра
30 лістапада 2022, 12:08
Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг бачыць у нападаючым Кодзі Гакпо замену Крыштыяну Раналду, паведамляе Матэа Марэта.
ПСВ просіць за трансфер 23-гадовага футбаліста больш за 55 млн еўра без уліку бонусаў.
Нідэрландскі клуб таксама не гарыць жаданнем адпускаць гульца ў студзені, толькі ў выпадку прапановы, ад якой будзе немагчыма адмовіцца.
Гакпо, акрамя «МЮ», цікавяцца «Арсенал», «Чэлсі» і «Ліверпуль».
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com