Сака – лепшы гулец U-21 на ЧС-2022 па версіі WhoScored пасля чвэрцьфіналаў
11 снежня 2022, 16:47
Статыстычны партал WhoScored па выніках чвэрцьфінальных матчаў ЧС-2022 апублікаваў рэйтынг найлепшых маладых гульцоў турніру.
У спіс трапілі тыя футбалісты ва ўзросце да 21 года, якія правялі мінімум 4 матчы ў Катары.
Лепшую сярэднюю адзнаку мае вінгер зборнай Англіі Букаё Сака – 7.68. Другі – Джуд Белінгем з 7.58, трэці – іспанец Педры з 7.04.
У топ-5 таксама патрапілі нідэрландзец Юрыен Цімбер і партугалец Гансалу Рамуш.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com