У матчы за трэцяе месца ЧС-2022 сустрэнуцца Марока і Харватыя
15 снежня 2022, 00:07
1
Зборная Марока саступіла Францыі ў паўфінале ЧС-2022 – 0:2.
Такім чынам, каманда Валіда Рэдрагі адправіцца ў матч за трэцяе месца, дзе будзе супрацьстаяць Харватыі, якая буйна прайграла Аргенціне (0:3) у іншай сустрэчы 1/2 фіналу.
Адзначым, што гэтыя дзве зборныя сустракаліся на групавым этапе турніру. Тады матч скончыўся ўнічыю (0:0).
Матч адбудзецца ў суботу, 17 снежня. Пачатак гульні – у 18:00.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com