Шукураў пяройдзе ў «Хімкі», на паўабаронцу «Нёмана» прэтэндаваў БАТЭ (KyrgyzFootbal)
15 снежня 2022, 16:52
Паўабаронца зборнай Кыргызстана і «Нёмана» Алімардон Шукураў працягне кар'еру ў падмаскоўных «Хiмках».
Як паведамляе тэлеграм-канал KyrgyzFootbal, гродзенскі клуб мае намер прадаць футбаліста, кантракт якога дзейнічае да канца сезона-2023.
Паведамляецца, што да новага клуба футбаліст далучыцца ў найбліжэйшыя дні на турэцкім зборы.
23-гадовы футбаліст згуляў за «Нёман» 28 матчаў у вышэйшай лізе і вызначыўся 1 голам і 5 асістамі.
Раней да Шукурава праяўляў цікавасць БАТЭ.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com