«Ліверпуль» заплаціць ПСВ за Гакпа 37 млн фунтаў, кантракт – на 6 гадоў
27 снежня 2022, 11:06
Інсайдэр Фабрыцыа Рамана раскрыў дэталі трансферу нападаючага ПСВ Кодзі Гакпа ў «Ліверпуль».
Англійскі клуб заплаціць за 23-гадовага нідэрландца 37 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэта сума без магчымых бонусаў.
З футбалістам падпішуць кантракт на 6 гадоў.