Скот Паркер можа ўзначаліць «Бругэ»
29 снежня 2022, 20:49
Былы трэнер «Фулхэма» і «Борнмута» Cкот Паркер можа ўзначаліць «Бругэ», паведамляе Het Nieuwsblad.
42-гадовы ангелец знаходзіцца ў спісе прэтэндэнтаў на вакантнае месца пасля звальнення Карла Хуфкенса.
Клуб ужо адмовіліся ўзначаліць былы трэнер зборнай Бельгіі Раберта Марцінес і трэнер зборнай Даніі Каспер Юлманд.
Увосень «Бругэ» ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у 1/8 фіналу, у чэмпіянаце каманда займае 4-е месца, адстаючы ад «Генка» на 12 ачкоў.