Крышціяну Раналду: «Гэта не канец для мяне, саудаўская ліга вельмі канкурэнтаздольная. Былі іншыя прапановы»
3 студзеня 2023, 20:10
Нападнік Крышціяну Раналду пракаментаваў свой пераход у Саўдаўскі «Аль-Наср».
«У мяне былі прапановы з Бразіліі, Партугаліі, ЗША, Аўстраліі. Але я даў слова «Аль-Наср».
Гэта не канец для мяне. Саудаўская ліга вельмі канкурэнтаздольная. Ведаю, што людзі не ўсведамляюць гэтага.
Я - унікальны футбаліст, таму і кантракт унікальны. Я пабіў усе рэкорды і буду рабіць гэта тут, таму што я ўнікальны. Для мяне гэта нармальна.
Мая місія ў Еўропе завяршылася - я гуляў за самыя вялікія клубы, выйграў усё. Цяпер новы чэлендж», - дадаў Раналду.