Галкіперы Сцяпанаў і Плотнікаў пакінуць «Шахцёр» («Ухо»)
4 студзеня 2023, 18:59
Галкіперы Раман Сцяпанаў і Максім Плотнікаў пакінуць «Шахцёр».
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».
Раней паведамлялася, што Плотнікаў можа вярнуцца ў мiнскае «Дынама».
У сезоне-2022 у складзе «Шахцёра» 24-гадовы Плотнікаў правёў 12 матчаў, прапусціў 9 мячоў. У чатырох сустрэчах захаваў браму на замку.
Сцяпанаў у сезоне-2022 правёў адзін матч, у якім прапусціў адзін мяч. У сезоне-2021 футбаліст выступаў у брэсцкім «Дынама», за якое правёў 29 матчаў і прапусціў 22 мячы.