«Чэлсі» паведаміў, што кантракт Мудрыка - на 8,5 гадоў
15 студзеня 2023, 18:21
«Чэлсі» афіцыйна абвясціў, што ўкраінскі вінгер Міхаіл Мудрык падпісаў з клубам кантракт на 8,5 гадоў.
Гэта самая працяглая дамова сярод усіх гульцоў каманды.
22-гадовы футбаліст перайшоў з данецкага «Шахцёра» за 70+30 мільёнаў еўра.