Гольмак узначаліў дубль «Шахцёра»
16 студзеня 2023, 21:02
Беларускі спецыяліст Уладзімір Гольмак стаў галоўным трэнерам дубліруючага складу салігорскага «Шахцёра».
Трэнерскую кар'еру Гольмак пачаў у 2002 годзе ў якасці асістэнта галоўнага трэнера мінскага «Лакаматыва». У 2004-м узначаліў сталічную каманду.
Таксама ён трэніраваў «Гомель», мiнскае «Дынама», «Нафтан», «Белшыну». Са снежня 2019 года спецыяліст працаваў з ліцэнзійнымі ўзростамі «Шахцёра».