Зборная Італіі прадставіла новую форму
17 студзеня 2023, 19:05
Зборная Італіі прадставіла два камплекты формы ад свайго новага пастаўшчыка Adidas.
Хатнія футболкі традыцыйна блакітныя, гасцявыя – белыя. На абодвух камплектах ёсць узор, які нагадвае мармур.
У новай форме зборная Італіі ўпершыню згуляе 23 сакавіка ў дамашнім матчы кваліфікацыі на Еўра-2024 супраць зборнай Англіі.