Эрык тэн Хаг: «Мінулым разам мы перамаглі «Арсенал» без Каземіра. Трэба зрабіць гэта зноў»

19 студзеня 2023, 10:47

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў нічыю з «Крыстал Пэлас» (1:1) у перанесеным матчы 7-га тура АПЛ.

«Супернік нічога не стварыў, акрамя кутняга і штрафнога ўдару, пасля якога мы прапусцілі. Мы не чакалі страты балаў. Мы мусілі зрабіць больш, каб забіць другі гол і не апынуцца ў сітуацыі, калі шчаслівы момант абыдзецца нам у два ачкі.

З майго пункту гледжання, мы павінны былі забіваць з пенальці, але ВАР і арбітр прымаюць рашэнні. Мы мусім прыняць гэта.

Каземіра – сапраўды важны гулец для нас і прычына таго, на якім месцы мы знаходзімся. Але ў мінулы раз мы перамаглі «Арсенал» без Каземіра. Нам трэба зрабіць гэта нанава.

Мы перамагалі і кантралявалі гульню, але потым быў гэты няўдалы момант. Мы не паспелі зрэагаваць. Мы павінны прыняць гэта і рухацца далей і скласці самы лепшы план для «Арсенала», – сказаў тэн Хаг.