«Баварыя» абвясціла пра падпісанне Зомера
19 студзеня 2023, 19:00
Галкіпер гладбахскай «Барусіі» Ян Зомер стаў гульцом «Баварыі».
Швейцарац падпісаў кантракт да 2025 года. Па папярэдніх дадзеных, трансфер абышоўся мюнхенцам у 8 мільёнаў еўра.
34-гадовы галкіпер павінен стаць заменай для траўміраванага Мануэля Ноера. «Барусія» на яго месца набудзе брамніка «Манпелье» Ёнаса Омліна.