Найлепшы бамбардзір «Віцебску» Цевераў пакінуў каманду
20 студзеня 2023, 17:50
27-гадовы нападаючы Руслан Цевераў пакінуў «Віцебск».
У мінулым сезоне футбаліст забіў 7 мячоў, па гэтым паказчыку ён стаў найлепшым у камандзе.
Усяго на рахунку Цеверава 30 сустрэч і 2 дзейсныя перадачы.
Сезон-2023 каманда пачне ў Д2.