Азербайджанец Кармілі на праглядзе ў «Нёмане»
21 студзеня 2023, 22:21
22-гадовы азербайджанскі нападаючы Парвін Кармілі знаходзіцца на праглядзе «Нёмана». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Заўзеем за ФК Нёман».
21 студзеня футбаліст згуляў у матчы з «Дынама».
Апошняй камандай Кармілі была «Габала-2», якую ён пакінуў у ліпені 2022 года.