«Дынама» Тбілісі на беларускай мове развіталася з форвардам Анцілеўскім
22 студзеня 2023, 16:42
Беларускі форвард Дзмітрый Анцілеўскі пакінуў «Дынама» Тбілісі.
У Instagram-акаўнце клуба да Анцілеўскага звярнуліся на беларускай мове, падзякаваўшы за працу.
«Дзякуй табе за ўсё», – напісаў клуб у сац.сетках.
У складзе тбіліскага «Дынама» беларус згуляў у 29 матчах, адзначыўся 5 галамі і 3 асістамі. Па выніках сезона-2022 стаў чэмпіёнам Грузіі.