«Саўтгемптан» датэрмінова вярнуў з «Астан Вілы» Беднарэка
23 студзеня 2023, 23:13
«Саўтгемптан» абвясціў аб датэрміновым вяртанні цэнтральнага абаронцы Яна Беднарэка з арэнды ў «Астан Віле».
Арэнда 26-гадовага паляка была разлічана да канца сезона, аднак ён вярнуўся датэрмінова праз адсутнасць гульнявой практыкі.
Футбаліст прыняў удзел у 4 матчах «Астан Вілы», усяго правёў на полі 188 хвілін.