Сантуш узначаліў зборную Польшчы

24 студзеня 2023, 16:15

Фернанду Сантуш быў афіцыйна прадстаўлены як новы галоўны трэнер зборнай Польшчы.

Прэзентацыя прайшла ў Варшаве на стадыёне «Народавы» з удзелам прэзідэнта Польскага футбольнага саюза Цэзарыя Куляшы.

«Фернанду Сантуш з усёй сям'ёй пераязджае ў Варшаву. Акрамя кіраўніцтва зборнай ён таксама будзе дапамагаць нам развіваць праграму падрыхтоўкі моладзі, што для нас вельмі важна. Ацаніць яго працу мы зможам толькі праз некаторы час.

Мы таксама хацелі, каб у трэнерскім штабе былі палякі, якія б вучыліся. Пасля яны змогуць выкарыстоўваць набытыя веды ў сваёй працы.

Я глыбока веру, што новы трэнер прынясе шмат карысці камандзе і ўсяму польскаму футболу. Пакуль мэта нумар адзін - трапіць у фінальны турнір чэмпіянату Еўропы, і на гэтым мы засяроджваемся ў першую чаргу», – сказаў Кулеша.