«Шахцёр» абавязаўся пагасіць доўг перад Плотнікавым да 15 мая
27 студзеня 2023, 16:51
Галкіпер Максім Плотнікаў праінфармаваў Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ аб дасягненні міравога пагаднення з «Шахцёрам».
Клуб абавязаўся пагасіць доўг перад Плотнікавым да 15 мая 2023 года.
Раней паведамлялася, што галкіпер можа перайсці ў «Каспій» з Д1 Казахстана.
У мінулым сезоне 24-гадовы галкіпер згуляў за «гарнякоў» 12 матчаў у вышэйшай лізе, прапусціў 9 мячоў.