Юзэпчук стаў гульцом маскоўскага «Тарпеда»
3 лютага 2023, 14:29
Як паведамляе прэс-служба маскоўскага «Тарпеда», беларускі абаронца Раман Юзэпчук стаў гульцом каманды.
У мінулым сезоне Юзэпчук выступаў за «Шахцёр» і ў чэмпіянаце Беларусі згуляў 24 матчы, адзначыўшыся 1 асістам.
На дадзены момант «Тарпеда» з 6-ю ачкамі займае апошні радок у РПЛ.