Баркоўскі стаў гульцом «Энергетыка-БДУ»
10 лютага 2023, 12:56
Як паведамляе прэс-служба «Іслачы», нападаючы Герман Баркоўскі стаў гульцом «Энергетыка-БДУ».
У мінулым сезоне Баркоўскі адыграў за «ваўкоў» 14 матчаў у вышэйшай лізе, у якіх забіў 5 галоў і аддаў 1 дзейсную перадачу. У лістападзе 20-гадовы форвард упершыню быў выкліканы ў маладзёжную зборную Беларусі (U-21).