«Іслач» на сезон-2023 заявіла хатнія стадыёны ў Мінску і Маладзечне
20 лютага 2023, 16:49
У межах вышэйшай лігі «Іслач» будзе прымаць сваіх супернікаў у Мiнску і Маладзeчне.
Каманда пачне чэмпіянат Беларусі на стадыёне ФК «Мінск». На гэтай арэне пройдуць дамашнія гульні да шостага тура ўключна.
А з мая па снежань хатнім стадыёнам «Іслачы» будзе гарадскі стадыён у Маладзечне.
Дублюючы склад будзе праводзіць дамашнія матчы на мінскім стадыёне БДПУ.