Украінец Цыганкоў трапіў у каманду тыдня ў FIFA 23
22 лютага 2023, 22:00
Вінгер «Жырона» Віктар Цыганкоў трапіў у 17-ю каманду тыдня ў FIFA 23.
У звычайнай карткі 25-гадовага ўкраінца ў гульні рэйтынг 80, у інформа — 87.
У матчы 22-га тура Ла Лігі супраць «Альмерыі» (6:2) паўабаронца забіў гол і зрабіў асіст.
Картка футбаліста даступная ў рэжыме гульні Ultimate Team.