Гульцы «Ньюкасла» атрымаюць 1 млн фунтаў на каманду ад уладальнікаў клуба, калі перамогуць у фінале Кубка англійскай лігі
23 лютага 2023, 20:41
Гульцы «Ньюкасла» атрымаюць 1 млн фунтаў ад уладальнікаў клуба, калі выйграюць у «Манчэстар Юнайтэд» у фінале Кубка англійскай лігі, паведамляе Daily Mail.
Гэта ў 10 разоў больш, чым «Ньюкасл» атрымае ад арганізатараў у выглядзе прызавых.
1 млн будзе размеркаваны паміж гульцамі па формуле, якая будзе ўлічваць як колькасць праведзеных матчаў, так і колькасць адыграных хвілін.
Гульня паміж «МЮ» і «Ньюкаслам» адбудзецца ў нядзелю, 26 лютага.