Трэнер «Маладзечна» пра фінансаваннe: «Улады дадалі нам ставак, на якія можна прымаць спартсменаў: 700-800 рублёў плюс харчаванне – 400»
Галоўны трэнер «Маладзечна» (Д2) Сяргей Дараховіч расказваў аб фінансаванні каманды на сезон-2023.
– Мяркуючы па камплектаванні, у «Маладзечна» палепшылася фінансаванне?
– Улады горада звярнулі ўвагу на наш леташні вынік. І дадалі нам ставак, на якія можна прымаць спартсменаў: было восем, а цяпер – дваццаць. Што да іх памераў, то яны засталіся на ранейшым узроўні. Гэта стандартныя дзяржаўныя стаўкі – 700-800 рублёў. Плюс харчаванне – 400. Вось і атрымліваецца 1200. Паўтаруся: гэта стандартныя заробкі. У футбалістаў «Ліды», «Слоніма» тое ж самае.
– А кватэрныя?
– Нашы іншагароднія гульцы жывуць на стадыёне. Там на трэцім паверсе абсталяваны гатэль – дзесяць блокаў, кожны з якіх разлічаны на двух чалавек. Так што на трэніроўкі і матчы ніхто не ездзіць з Мінска і назад. Тым больш што ў нас зараз кожны дзень па дзве трэніроўкі, – сказаў Дараховіч.