Уладальнік «Чэлсі» Боэлі зацікаўлены ў набыцці «Страсбура»
24 лютага 2023, 23:30
Уладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі і яго фінансавыя партнёры правялі перамовы з прэзідэнтам «Страсбура» Маркам Келерам наконт набыцця 100% акцый клуба, паведамляе L’Equipe.
Па інфармацыі крыніцы, амерыканскі бізнэсмэн вельмі зацікаўлены ў гэтай згодзе.
Боэлі хоча фінансаваць каманду і развіваць яе, а яго кансорцыум таксама вывучае варыянты на нямецкім рынку.
Келер валодае «Страсбурам» з 2012 года. У 2011-м клуб апусціўся ў пяты дывізіён з-за эканамічных цяжкасцей, а ў Лігу 1 вярнуўся ў 2016-м.