Экс-футбаліст брэсцкага «Дынама» славак Іван перайшоў «Дынама» Тырана з Д2 Албаніі
27 лютага 2023, 20:55
Прэс-служба «Дынама» з Тыраны паведаміла аб падпісанні экс-гульца брэсцкага «Дынама» славака Давіда Івана.
Клуб са сталіцы Албаніі выступае ў Д2 краіны і ідзе на 3-м месцы ў табліцы.
У складзе брастаўчан 26-гадовы легіянер правёў два сезоны, у якіх згуляў 34 матчы ў вышэйшай лізе, адзначыўшыся адной галявой перадачай.