«ПСЖ» зацікаўлены ў трансферы Асімхена з «Напалі»
10 сакавіка 2023, 15:48
Прадстаўнікі «ПСЖ» ужо сустракаліся з агентамі 24-гадовага Асімхена ў Неапалі.
У якасці альтэрнатывы нігерыйцу «ПСЖ» разглядае 21-гадовага форварда «Бенфікі» Гансалу Рамуша.
У цяперашнім сезоне ў складзе «Напалі» Асімхен згуляў 26 матчаў, у якіх аформіў 21 гол і зрабіў тры рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка тут.
Рамуш у складзе «Бенфікі» ў гэтым сезоне згуляў 28 матчаў, у якіх забіў 19 мячоў і зрабіў дзве рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка тут.