«МЮ» гатовы заплаціць 100 млн фунтаў за Кейна, але іншыя летнія трансферы будуць пад пытаннем

12 сакавіка 2023, 12:16

Нападнік «Тотэнхэма» Гары Кейн з'яўляецца прыярытэтам «Манчэстэр Юнайтэд» на летняе трансфернае акно, пацвярджае Mirror.

Была інфармацыя, што галоўны трэнер «дʼяблаў» Эрык тэн Хаг хоча бачыць футбаліста ў камандзе. У «Юнайтэд» ёсць 100 млн фунтаў на гэты трансфер, аднак іншыя летнія трансферы ў такім выпадку будуць малаверагоднымі.

На Кейна таксама прэтэндуюць «Баварыя» і «Манчэстэр Сіці».

У гэтым сезоне Гары забіў 22 мячы і аддаў 4 галявыя ў 38 матчах. Статыстыка 29-гадовага англічаніна тут.