Брамнік Аляксей Казлоў падпісаў кантракт з «Нафтанам»
12 сакавіка 2023, 13:42
Расійскі брамнік Аляксей Казлоў падпісаў кантракт з «Нафтанам».
Расіянін Казлоў выступаў за «Мінск» у мінулым сезоне. Ён правёў за клуб 14 матчаў ва ўсіх турнірах. Пасля сыходу са сталічнай каманды брамнік падаў на іх у суд для спагнання заробку і падпісаў кантракт з Каспіем з КПЛ.