Лінекер, Артэта і Зяленскі – у топ-10 самых сексуальных мужчын па выніках апытання Illicit Encounters
Брытанскі сайт для знаёмстваў для людзей у шлюбе Illicit Encounters правёў апытанне на званне самага сексуальнага мужчыны.
Illicit Encounters пазіцыянуюць сябе як «вядучы сайт Вялікабрытаніі для людзей у шлюбе, якія жадаюць завесці раман».
Апытанне праводзілася сярод больш за 2 000 жанчын.
У топ-10 увайшлі былы нападаючы зборнай Англіі Гары Лінекер, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта.
1. Былы вядучы Top Gear Джэрэмі Кларксан;
2. Экс-форвард зборнай Англіі Гары Лінекер;
3. Былы англійскі гулец па рэгбі Майк Ціндал;
4. Канадскі акцёр Раян Рэйнальдс;
5. Англійскі фінансавы журналіст і тэлевядучы Марцін Льюіс;
6-7. Англійскі тэлевядучы Дэрмат О'Ліры;
6-7. Сьера-леонскі акцёр, музыка і ды-джэй Ідрыс Эльба;
8. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі;
9. Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта;
10. Брытанскі бізнесмен Чарлі Мулінз.