Галеноі ўзначаліў зборную Ірана
13 сакавіка 2023, 12:44
Новым галоўным трэнерам зборнай Ірана стаў Амір Галеноі.
Дэталі пагаднення не паведамляюцца. Галеноі замяніў на гэтай пасадзе Карлуша Кейруша. Партугалец пакінуў каманду пасля ЧС-2022.
59-гадовы Галеноі ўжо трэніраваў зборную Ірана з 2006 па 2008 год. Таксама працаваў з некалькімі іранскімі клубамі. Апошнім месцам працы спецыяліста быў «Гол Гагар Сырджан».