«Смаргонь» правядзе дамашні матч 1-га тура супраць «Белшыны» ў Астраўцы

17 сакавіка 2023, 09:19

Прэс-служба «Смаргоні» паведаміла пра тое, што дамашні матч 1-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Белшыны» каманда правядзе ў Астраўцы.

Матч пройдзе 19 сакавіка на штучным полі АСК «Стадыён» і пачнецца ў 16:00.