РПЛ: «Крылы Саветаў» саступілі «Ахмату» Чарняка, «Ніжні Ноўгарад» згуляў унічыю з «Тарпеда» Юзэпчука, «Растоў» Сялявы ў гасцях абыграў «Хімкі» і іншыя матчы

19 сакавіка 2023, 18:40

19 сакавіка пройдуць матчы 20-га тура чэмпіянату Расіі.

«Арэнбург» Міхаіла Сівакова, Юрыя Кавалёва, Кірыла Капленкі і Кірыла Пячэніна абыграў маскоўскі «Спартак» (2:0). Кавалёў адкрыў лік у матчы забіўшы ў другім туры запар. Капленка правёў увесь матч. Сівакоў быў заменены на 90+2 хвіліне. Пячэнін не патрапіў у заяўку з-за траўмы.

«Урал» Віктара Ганчарэнкі і Ягора Філіпенкі саступи маскоўскаму «Дынама». Беларускі абаронца застаўся ў запасе.

«Растоў» Аляксандра Сялявы ў гасцях перамог «Хімкі» (1:0). Беларускі хаўбек застаўся ў запасе.

«Крылы Саветаў» саступілі «Ахмату» (0:1) Іллі Чарняка. Беларускі нападаючы ўвесь матч правёў на лаўцы запасных.

«Ніжні Ноўгарад» згуляў унічыю з «Тарпеда» (1:1) Рамана Юзэпчука. Беларускі паўабаронца выйшаў у старце і быў заменены на 71-й хвіліне.

Калі вы не бачыце падрабязную інфармацыю пра матчы ніжэй, абнавіце дадатак Tribuna.сom