«ПСЖ» хоча запрасіць Жазэ Маўрынью галоўным трэнерам на наступны сезон

21 сакавіка 2023, 15:48

«ПСЖ» разглядае Жазэ Маўрынью як асноўнага кандыдата на пасаду галоўнага трэнера каманды ў наступным сезоне, паведамляе інсайдар Педру Алмейда.

У «ПСЖ» мяркуюць, што Маўрынью здольны прывесці каманду да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. У запрашэнні 60-гадовага партугальца зацікаўлены спартыўны дырэктар «ПСЖ» Луіш Кампуш.

Цяпер Маўрынью працуе ў «Роме», якую ў мінулым сезоне прывёў да перамогі ў Лізе канферэнцый.