Адвакат Дыбалы мяркуе, што «Ювентус» павінен заплаціць футбалісту 54 млн еўраў за «манеўры з заробкам» і кампенсацыю за непадаўжэнне пагаднення

23 сакавіка 2023, 15:27

Адвакат нападніка «Ромы» Паўла Дыбалы Лука Ферары гатовы падаць у суд на «Ювентус» праз «манеўры з заробкам» і для атрымання кампенсацыі за непадаўжэнне кантракту, паведамляе Goal са спасылкай на La Repubblica.

Ён запатрабуе ад турынцаў 54 млн еўраў, у гэтую суму ўваходзілі б 3,8 млн еўраў, якія клуб не заплаціў Дыбале праз фінансавыя махінацыі, якія цяпер расследуе пракуратура Турына. Іншая частка сумы – сродкі, якія Паўла мог бы атрымаць, калі б «Ювентус» не адмовіўся ад падаўжэння кантракту ўжо пасля дасягнення прынцыповай згоды.

Ферары заявіў, што прасіў у «Ювентуса» 5 млн еўра ў траўні мінулага года – для ўрэгулявання абодвух спрэчак. Турынцы адмовілі, у адказ адправілі прапанову заплаціць 3 млн адразу ці 4 млн за 2 гады – Дыбала адхіліў.