Італія згуляе з Англіяй у форме з нашыўкай у памяць аб Джанлуку Віялі

23 сакавіка 2023, 22:06

Зборная Італіі выйдзе на матч з Англіяй у форме са спецыяльнай нашыўкай, прысвечанай памяці Джанлукі Віялі.

На ўнутраным баку футболак на шыі будзе размешчаны надпіс: Лука, Адзура назаўжды.

Віялі быў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Італіі Раберта Манчыні. Джанлука памёр 6 студзеня 2023 года ад раку падстраўнікавай залозы.

Матч Італія – Англія пачнецца ў 22:45.