Прэзідэнт федэрацыі футбола Бразіліі на наступным тыдні наведае Мадрыд дзеля перамоваў з Анчалоці

29 сакавіка 2023, 11:51

Прэзідэнт федэрацыі футбола Бразіліі Эдналда Радрыгес 6 красавіка наведае Мадрыд, паведамляе Radio MARCA.

Мэта паездкі – перамовы з галоўным трэнерам «Рэала» Карла Анчэлоці адносна магчымай працы ў «селесао».

Раней Радрыгес пацвердзіў, што цікавасць да 63-гадовага італьянца сапраўды ёсць.

Зборная Бразіліі засталася без галоўнага трэнера пасля адстаўкі Цітэ ў снежні мінулага года.